Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Забраць нельга пакінуць. Як у Пастаўскім раёне праводзяць прафілактыку па змяншэнню ўзроўня сацыяльнага сіроцтва?

Аліна Граблеўская з Пастаў выгадавала чатырох сваіх і 17 прыёмных дзяцей. Адной з іх, Вікторыі, якая стварыла сваю сям’ю, аддала пад жыллё хату бацькоў. Добра склаўся лёс і астатніх дзяцей, якіх забралі ў бацькоў і аддалі Аліне Міхайлаўне.

 

Да такой крайняй меры ў Паставах у апошні час прыбягаюць даволі часта. За апошнія два з паловай гады ў гора-бацькоў забрана 103 дзіцяці.

– Паступаць так прымушаюць абставіны, – патлумачыла намеснік старшыні камісіі па справах непаўналетніх Пастаўскага райвыканкама Марыя Наганава. – Наша задача – захаваць жыццё дзяцей, вырваць іх з сацыяльна небяспечнага становішча.

Марыя Наганава прывяла шэраг прыкладаў «выздараўлення» сем’яў, пра якія ўжо ніхто не ўспамінае як пра асацыяльныя. Адна з іх жыве ў Палессі. Мужчына піў так, што яго вымушаны былі адправіць у лячэбна-працоўны прафілакторый. Не адмаўлялася ад чаркі і яго жонка. Было прынята рашэнне забраць дзяцей у прытулак. Але разам з тым члены камісіі лічылі, што бацькі яшчэ могуць выправіцца. Сельгаспрадпрыемства выдзеліла сям’і дом, прапанавала мужу і жонцы працу, і яны ўхапіліся за магчымасць змяніць жыццё. Абзавяліся гаспадаркай, навялі парадак у доме. Дзяцей ім вярнулі, і з таго часу грамадскасць не мае да іх прэтэнзій.

А нядаўна траіх дзяцей вярнулі яшчэ адной маці. Жанчына вырасла ў дзіцячым доме, магчыма, па гэтай прычыне не навучылася весці хатнюю гаспадарку, гатаваць. А яшчэ горш, што, не зведаўшы матчынага цяпла, не мела яго і да сваіх дзяцей, не разумела адказнасці за іх лёс. Сабралася аднойчы і паехала са старэйшай дачкой у Полацк афармляць крэдыт. Малых сына і дачку пакінула дома. Познім вечарам рэйдавая група знайшла іх у хаце адных, другую ноч яны былі без дарослых.

Дзяцей у гора-маці адабралі. Але свет не без добрых лю­дзей. Апеку над жанчынай узяла жыхарка з суседняй вёскі. Яна запрасіла жанчыну з дзецьмі ў сваю хату, вучыць яе гатаваць, мыць, саліць і марынаваць гародніну, варыць варэнне. Кажа, што М. не гультайка і не п’яніца, таму спадзяецца, што ўсё будзе добра.

Марыя Паўлаўна памятае кожны выпадак, калі давялося адбіраць ці вяртаць у біялагічныя сем’і дзяцей. Сочыць за лёсам кожнага з іх. У складзе рэйдавых брыгад рэгулярна наведвае сем’і. А яны ўжо ведаюць цвёрдую пазіцыю райвыканкама і намесніка старшыні камісіі па справах непаўналетніх.

Магчыма, таму лічбы адабраных у гора-бацькоў дзяцей на Пастаўшчыне вялікія. З сацыяльнага пункту гледжання – трывожныя. Але калі ўявіць, колькі іх жыло ў стрэсе ад сварак і п’янства бацькоў, у небяспечных умовах, чаго з дапамогай улады пазбавіліся, бачыцца іншая карціна.

Праблема для раёна актуальная і знаходзіцца пад пільнай увагай мясцовай улады. Пытанне рэалізацыі дадатковых мер па дзяржаўнай абароне дзяцей, што знаходзяцца ў асацыяльных сем’ях, была абмеркавана ў ліпені на пасяджэнні прэзідыума раённага Савета дэпутатаў. У сваёй пастанове яго члены акцэнтавалі ўвагу розных службаў на неабходнасць узмацнення прафілактыкі па змяншэнні ўзроўню сацыяльнага сіроцтва.

Фота мае ілюстрацыйны характар.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ