Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Официально

Анатоль Ліневіч: колькасць зваротаў паказвае, што Міёрскі райвыканкам вырашае людскія праблемы своечасова

– Аналізуючы выязныя прыёмы грамадзян, прыходзіш да высновы: існуюць дзве групы праблем. Адны характэрныя для многіх рэгіёнаў, іх назваў бы хранічнымі, і другія – уласцівыя толькі пэўнаму раёну ці хвалюючыя канкрэтную асобу, – адзначыў памочнік Прэзідэнта – інспектар па Віцебскай вобласці Анатоль Ліневіч, адказваючы на пытанні журналістаў пра ўражанне, якое засталося пасля прыёму  грамадзян у Міёрскім райвыканкаме. – З пытаннямі па зямельных спрэчках, выкарыстанні электраэнергіі для ацяплення дамоў, якасці аказання жыллёва-камунальных паслуг насельніцтва звяртаецца паўсямесна. Здараецца, каб унікнуць у сутнасць такіх зваротаў, даць кампетэнтны адказ, патрабуецца паглыбленае вывучэнне сітуацыі. А ёсць пытанні, што вырашаюцца адразу. Мясцовым органам належыла разгледзець іх самім, не чакаючы ўмяшання прадстаўнікоў больш высокіх эшалонаў улады. Па колькасці зваротаў жыхароў Міёршчыны можна меркаваць, што райвыканкам многія людскія праблемы вырашае сам і своечасова.

На “прамую лінію” і асабісты прыём да памочніка Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь звярнуліся толькі сем чалавек. Жыхар Дзісны наракаў на якасць вады ў вадапровадзе. Гэта праблема сапраўды існавала ў горадзе. Але сёлета там пачаўся рамонт водаправоднай сеткі, на чарзе будаўніцтва станцыі абезжалезвання.

Проста вырашылася і пытанне жыхаркі вёскі Блажкі, якой не хапіла двух гадоў страхавога стажу для назначэння пенсіі. Жанчыне прапануюць на выбар некалькі месцаў працы, дзе яна можа дабраць стаж і атрымае права на пенсію.

А вось каб ацяпляць электрычнасцю аграгарадок Туркова, давядзецца замяніць электралінію на больш магутную. Пра гэта мясцовай уладзе неабходна паклапаціцца даволі хутка, бо вёска, дзе ў садзе-школе налічваецца больш за 80 выхаванцаў, павінна развівацца, падкрэсліў Анатоль Канстанцінавіч.

Больш складаная працэдура чакае тых, хто прасіў дапамогі ў вырашэнні пытанняў па пераглядзе ацэнкі дома пры прыватызацыі, вызначэнні зямельных граніц з суседзямі. Кожны атрымаў кансультацыю, як лепш і з меншымі маральнымі і матэрыяльнымі затратамі выйсці з канфліктных сітуацый.

Памочнік Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь цікавіўся ў прысутных жыццём на Міёршчыне, тым, як мясцовая ўлада клапоціцца пра ветэранаў вайны і працы, пра занятасць і паляпшэнне дабрабыту насельніцтва, арганізуе бяспечнасць адпачынку школьнікаў падчас канікулаў, падказваў правераныя ў іншых раёнах метады такой работы.

Таксама Анатоль Канстанцінавіч сустрэўся з рэзервам кадраў, наведаў шэраг прадпрыемстваў.

Так, завод белай бляхі ўступіў у перадпускавы перыяд. Тут актыўна ідзе добраўпарадкаванне тэрыторыі, зносяцца бытоўкі і часовыя пабудовы, ствараюцца зялёныя зоны, кладзецца асфальт на тысячах квадратных метраў… Але асноўная ўвага да галоўнага цэха. Паказваючы і расказваючы памочніку Прэзідэнта пра ход мантажу і наладкі абсталявання, генеральны дырэктар прадпрыемства Пётр Шымуковіч далажыў, што першы ў тэхналагічным ланцугу стан прыктычна гатовы для апрабавання. Для гэтага на завод ужо завезены метал. На абкатку абсталявання, паведаміў Пётр Шымуковіч, спатрэбіцца пэўны час, бо праходзіць яна будзе паэтапна. Але ўжо восенню з завода выйдзе першая партыя таварнай прадукцыі.

Фота Тамары ПАШКЕВІЧ.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ