Курсы валют НБРБ
Доллар США
2.5862
Евро
3.1344
100 российских рублей
3.4372
Погода в Витебске
-2 oC туман
Давление:
767мм рт. ст.
Влажность:
92%
Скорость ветра:
5м/с юго-восточный

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Бизнес

Каля 600 жанчын Аршаншчыны прынялі ўдзел у праекце «Навучанне жанчын асновам аграбізнесу»

Каля 600 жанчын Аршаншчыны прынялі ўдзел у праекце «Навучанне жанчын асновам аграбізнесу», які стартаваў два гады назад. Яго рэалізоўвалі Беларускі дзіцячы фонд, камітэт па працы, занятасці і сацыяльнай абароне Віцебскага аблвыканкама пры фінансавай падтрымцы фонду кампаніі «Кока-кола», партнёраў з Цэнтра падтрымкі прадпрымальніцтва «Бізнес-развіццё”. Падчас заняткаў яны слухалі лекцыі па аграбізнесе, фінансавай дасведчанасці, маркетынгу, знаёміліся з работай фермераў, кааператываў, вывучалі іх вопыт вырошчвання агародніны. Пазней эксперыментавалі на сваіх агародах. У выніку 20 жанчын звярнуліся ў мясцовыя органы ўлады з просьбай зарэгістраваць падсобную гаспадарку. Дзве адкрываюць свой малы бізнес.

Матывацыя жанчын, якія выхоўваюць дзяцей, аказаліся ў складанай жыццёвай сітуацыі ці часова не занятыя ў эканоміцы на больш актыўнае і рацыянальнае выкарыстанне свайго часу і рэсурсаў зямлі, рэалізацыю камерцыйных задум, прынесла плён. І сёлета пілотны праект выйшаў за рамкі Аршаншчыны.

 У шэрагу раёнаў вобласці, у тым ліку ў Паставах і Міёрах, прайшлі семінары, на якіх жанчын вучылі, як стаць самазанятымі, зрабіць прысядзібны ўчастак крыніцай даходу, якія заканадаўчыя моманты трэба пры гэтым улічваць, што выбраць з інструментаў сучаснага маркетынгу ў аграбізнесе…

Удзельніцы семінару, а іх у абодвух раёнах сабралася больш за сто, прамоўцаў слухалі ўважліва. Пасля размовы ажыўлена абмяркоўвалі свае магчымасці ўдзелу ў праекце. Многія спадзяваліся, што пройдуць адбор, атрымаюць высакаякаснае насенне, угнаенні, сродкі абароны раслін і іншыя неабходныя для сельскагаспадарчай дзейнасці матэрыялы. А вопытныя куратары – аграномы і эксперты – дапамогуць з кансультацыямі па вырошчванні якаснага ўраджаю.

-- Пачула шмат новага і карыснага, -- адзначыла Галіна з Пастаўшчыны.-- Мы з мужам маем вялікі прысядзібны ўчастак. Хацела б стаць пастаяннай ўдзельніцай такіх семінараў і атрымаць ад іх арганізатараў не толькі кансультацыйную, але і матэрыяльную падтрымку.

 — На маіх дзвюх сотках камерцыйнага размаху не атрымаецца, --падзялілася яшчэ адна спадарыня. -- Але тое-сёе з пачутага паспрабую прымяніць.

Іншыя спадзяванні ў шматдзетнай маці з Міёршчыны Яўгеніі:

– Аб праекце ведаю і сачу за яго рэалізацыяй ў сеціве. Таксама імкнуся да самаразвіцця. Трымаем з сям’ёй агарод, гадуем жывёлу, птушку. Жывём не адным днём, плануем заставацца ў вёсцы, таму атрыманыя веды і навыкі будуць карыснымі. Хацелася б дайсці да фінальнага этапа праекта.

Жыхарку прыгараднай вёскі Вольгу, якая цяпер на заслужаным адпачынку, зацікавіла арганічнае земляробства, якому абяцаюць навучыць у праекце.

-- Кожны, у каго ёсць агарод, валодае пэўнымі навыкамі па вырошчванні ўласнай прадукцыі, -- сказала яна. -- Але хочацца заняцца прывычнай справай з прафесійным падыходам. 

Кожная з удзельніц пакідала семінар са сваімі ўражаннямі, надзеямі, ажыццявіць якія зможа, праявіўшы ўласную ініцыятыву. Бо толькі каля 100 актыўных гаспадынь з усей вобласці, якія пройдуць адбор, прадоўжаць навучанне і бліжэй азнаёмяцца з вопытам у развіцці фермерства, прыватнага земляробства, асаблівасцямі вырошчвання экалагічнай прадукцыі, юрыдычнымі і фінансавымі аспектамі прадпрымальніцтва, атрымаюць насенне і іншыя сродкі, неабходныя для паспяховага агародніцтва.

Фота з адкрытых крыніц.


При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ