Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Экономика

Юрый Барысёнак з Міёр: шлях ад подсобнай гаспадаркі да паспяховай фермы

Юрый Барысёнак з Міёр пачынаў уласную справу з вырошчвання свіней. Зараз ён трымае яшчэ буйны рагаты скот, а таксама спецыялізуецца на нарыхтоўцы і продажы кармоў.

Амаль 15 гадоў Юрый Барысёнак вядзе самастойную гаспадарку – спачатку подсобную, а цяпер і фермерскую.

– На сяле самая запатрабаваная прафесія – вет­урач, – расказваў пра свой шлях Юрый. – Яе выбраў і я. Скончыў Віцебскую ветакадэмію, забралі ў армію. Калі вярнуўся, уладкаваўся ў ААТ «Цітова». Гаспадарка моцная, грамадскі статак вялікі.

Пасля Юрый Барысёнак стаў індывідуальным прадпрымальнікам. Купіў у язненскай акрузе «нерухомасць». Са старога матэрыялу зрабіў хлеў і заняўся свінагадоўляй. Справа пай­шла, хацеў ужо расшырацца. Але нечакана жывёлу пачала касіць афрыканская чума. Да яго хлеву не дабралася. Аднак свіней прыйшлося звесці.

Іх змянілі каровы. Цяпер у гаспадара 11 буронак ды яшчэ з дзясятак цёлачак. Ёсць і свінні – пагалоўе аднавіў пасля таго, як была адменена забарона на іх утрыманне на асабістых падвор’ях.

– Я ўсім задаволены, – адзначыў Юрый. – Выручкі ад прадукцыі гаспадаркі хапае, каб утрымліваць сям’ю ў дастатку, адкладваць грошы на ўладкаванне вясковага падвор’я, пад’езда да яго, трымаць спраўнай тэхніку. Памер гаспадаркі суадношу з уласнымі сіламі. У вёсцы разам са мной жыве пяць чалавек. Нават наняць некага. Добра, што пад’язджае на дапамогу швагра. Выручае і тэхніка. Штосьці засталося ад бацькі, штосьці купіў сам. Маю трактары, касілку, граблі, нядаўна купіў прэс-падборшчык. Вось да продажу малака, парасят і мяса вырашыў дабавіць сена.

Факт, што ў раёне ёсць фермер, які ў пераліку сваёй дзейнасці заявіў нарыхтоўку і продаж кармоў, выклікаў цікавасць да чалавека. На кармы цяпер сапраўды ёсць попыт.

– Майму статку на зіму патрэбна да 200 рулонаў сена, прыкладна 80 тон, – прывёў свае разлікі Юрый. – Назапасіць магу значна больш. У мінулыя зімы да мяне звярталіся многія прыватныя гаспадары. Гэта і навяло на думку пра нарыхтоўку сена і яго продаж. Райвыканкам дабавіў зямлі. Цяпер маю больш за 25 гектараў.
Пра прынцыпы здаровага харчавання фермер, аказалася, ведае шмат. Малако, твораг, смятана з яго гаспадаркі запатрабаваны ў Полацку і Наваполацку. На больш глыбокую перапрацоўку прадукцыі ад кароў ён не мае часу. Разумее, што губляе на гэтым. Але, кажа, ахапіць неахопнае не можа. Лішкі праз малаказборшчыка прадае Полацкаму малаказаводу, адкуль таксама мае добрую выручку.

Юрый расказваў пра эканоміку сваёй гаспадаркі проста і зразумела. Лічыць, што зямля пракорміць краіну, трэба толькі разумна гаспадарыць на ёй. І не баяцца сялянскай працы.

– Фермераў улада пад­трымлівае – адзначыў ён. Работнікі райвыканкама дапамаглі аформіць усе дакументы, выдзелілі зямлю, дзе прасіў. Працуй, кармі сям’ю і ўнасі сваю лепту ў харчовую бяспеку краіны.

Фота аўтара.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ