Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Экономика

У ліку першых у вобласці на Глыбоччыне пачалі ўборку кукурузы на сілас

У першых лічбах верасня яе вялі ўсе сельгаспрадпрыемствы. З 1690 га яна была закладзена ўжо ў траншэі. Гэта амаль трэць уборачнай плошчы. Традыцыйна лідзіруюць дзяржпрадпрыемствы «Азярцы», УП «Мярэцкія» і «Каралі», сельгасфіліял «Прошкава», ААТ «Залатая падкова», СУП «За Радзіму». У дзвюх апошніх гаспадарках кукуруза дае самы высокі ў раёне ўраджай зялёнай масы – адпаведна па 250 – 270 цэнтнераў з гектара.

Паблізу вёскі Удзела ля малочнатаварнай фермы закрывалі чарговую траншэю кукурузнага сіласу. «Амкадор» трамбаваў зялёную масу, што падвозілі машыны і трактары. Дарога ў іх была кароткай.

– У нас усе кукурузныя пасевы знаходзяцца паблізу жывёлагадоўчых памяшканняў, – сказаў галоўны аграном СУП «За Радзіму» Уладзімір Пачкоўскі. – Іх лягчэй заправіць арганікай, і пры ўборцы плячо дастаўкі кароткае. І першае, і другое спрыяе справе. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў гаспадарцы вялікае, налічвае 4,5 тысячы галоў. Каб накарміць яго, трэба мець да 25 тысяч тон травяністых кармоў. Назапасіць такую колькасць сёлета вельмі няпроста.Таму і спяшаемся ўбраць кукурузу, пакуль яна сакавітая, пакуль не перашкаджае восеньскае бездарожжа…

СУП «За Радзіму» мае на Глыбоччыне самыя вялікія плошчы пад кукурузу. На ўсіх 726 гектарах яна дае па сёлетнім годзе неблагі ўраджай – 270 ц зялёнай масы с гектара. Убіраюць «каралеву палёў» два механізатары – Андрэй Пятрага (на фота) і Сяргей Сямашка. Але асноўны цяжар, сказаў галоўны аграном, ляжыць на Андрэі. Ён вопытны механізатар, пра якіх звычайна кажуць «пацалаваны Богам». У роўных умовах з іншымі вынік заўсёды мае больш важкі. Яму з дапамогай Сяргея і давядзецца ўбраць тыя 700 з лішнім гектараў.

За дзень у сіласныя ямы кладуць у сярэднім па 400 тон зялёнай масы. Яна ўжо запраўлена кансервантамі. Застаецца добра ўтрамбаваць. За тэмпературным рэжымам сочыць вет­урач Іосіф Гушчонак. Сёлета ў сілас дабаўляюць здробненую салому. Спецыялісты палічылі, што, узбагачаная пажыўным сокам кукурузы, яна таксама стане добрым кормам.

– 10 тысяч тон сіласу закладзём, – упэўнены дырэктар гаспадаркі Юрый Ваховіч. – Разлічваем, што мінулагодні рацыён кармлення жывёлы, асабліва кароў, захаваем. Пакуль надвор’е спрыяе нарыхтоўцы кармоў. Акрамя кукурузы, бяром трэці ўкос траў. Зімоўка жывёлы пройдзе ў спакойным рэжыме.

Фота Тамары ПАШКЕВІЧ.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ