На гэтым тыдні пройдуць матчы 1/16 Кубка Беларусі па футболе.
Заўтра «Орша»прымае аднаго з лідараў нацыянальнага першынства – ФК «Мінск». У пятніцу, 8 ліпеня, «Віцебск» на выездзе сустракаецца са «Смалявічамі», а ў Бешанковічах чакаецца найцікавейшае дэрбі. Мінулагодні пераможца чэмпіянату вобласці «Сянно», якое сенсацыйна выбіла з розыгрышу мінскі «Прамень», прымае «Нафтан».