Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Адзінаццаць актыўных і творчых глыбачанак аб’ядналіся ў маладзёжную хрысціянскую групу «Sperantes in Domino»

Адзінаццаць актыўных і творчых глыбачанак адкрылі для сябе адзін са шляхоў, якім можа ісці ў сваім жыцці чалавек насустрач яднанню з Богам. Далучыўшыся да парафіі Святой Тройцы ў Глыбокім, яны выступалі на розных конкурсах і мерапрыемствах, а год назад аб’ядналіся ў маладзёжную хрысціянскую групу “Sperantes in Domino”, што ў перакладзе з латыні азначае “Я спадзяюся на Госпада”.

Са слоў удзельніц групы, асноўнай мэтай стварэння творчага калектыву стала іх жаданне праслаўляць Усявышняга, мацаваць і распаўсюджваць веру ў яго з дапамогай мастацтва. Маўляў, многія маладыя людзі, прадстаўнікі “інтэрнет-пакалення”, не ўсведамляюць важнасць і значэнне Боскай прысутнасці ў іх жыцці. А вось дзяўчаты, якіх у храм прывялі ў дзяцінстве бацькі і родныя, ведаюць, наколькі важна адчуваць падтрымку і любоў Бога. Юныя спявачкі і музыканты спадзяюцца, што сваім прыкладам змогуць натхніць равеснікаў да веры, дапамогуць ім адчыніць свае сэрцы да міласэрднасці, павагі да тых, хто знаходзіцца побач.

Песні “Sperantes in Domino” гучаць у касцёле Святой Тройцы падчас Імшы ў чацвер альбо нядзельным вечарам. Акрамя гэтага дзяўчаты выступаюць сольна, арганізуюць уласныя міні-праграмы. Яны былі ўдзельніцамі конкурсу “Зорка Бэтлеему” у Міёрах, выступалі на калядных канцэртах у Варапаева Пастаўскім раёне. Зусім нядаўна скарбонку іх узнагарод папоўніла першае месца ў конкурсе “Пілігрымкавы спеў”.

А яшчэ цэлы год дзяўчаты працавалі над выпускам свайго першага музычнага альбома “Ідзі наперад”, выдадзенага на рускай мове. У альбом увайшлі музычныя творы “Твоя слава велика”, “Мы тянем руки в небеса” і іншыя, напісаныя ў стылі поп-рок. Аўтарамі тэкстаў і музыкі з’яўляюцца Маша і Даша Іваноўскія, Маша Грыцкевіч і Маша Барыла.

Удзельніцы маладзёжнай групы не толькі прыгожа спяваюць, але і цудоўна іграюць на фартэпіяна, гітары, скрыпцы, флейце. Арына Баравік авалодала майстэрствам ігры на кахоне. А вось галоўны арганізатар і арт-дырэктар калектыву Маша Пялінак рыхтуе тэматычныя матэрыялы на старонцы ў сацыяльных сетках, плануе, дапамагае ажыццяўляць крэатыўныя ідэі.

Падчас размовы дзяўчаты падзяліліся марамі пра тое, як на іхнія песні здымаюць каверы, для іх выступленняў прадстаўляюць вялікую сцэну. Здаецца, што некаторыя мары абаяльных удзельніц групы стануць рэальнасцю, бо яны са шчырай адданасцю і любоўю робяць сваю справу, а значыць змогуць дасягнуць многага!

Кацярына Курдо, вучаніца СШ №3 г Глыбокае.

Фота з архіва групы “Sperantes in Domino”.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ