Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа выступаюць у расійскай сталіцы

7 верасня артысты Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Якуба Коласа выступаюць у расійскай сталіцы. У межах святкавання Дня беларускага пісьменства ў Маскве, у Дзелавым і культурным комплексе Пасольства Рэспублікі Беларусь у Расійскай Федэрацыі, адбудзецца паказ трагікамедыі «Гульня ў джын».

Коласаўскі тэатр даўно падтрымлівае супрацоўніцтва з Дзелавым і культурным комплексам, паказаў там некалькі пастановак. Маскоўскі гледачы шчыра прымалі музычна-паэтычны вечар «Как я люблю глубину твоих ласковых глаз…», тэатральны аповяд пра Максіма Багдановіча «Калісь глядзеў на сонца я…», шлях навяртання «Ваўкалак» паводле Яна Баршчэўскага.

«Гульня ў джын» – трагікамедыя па п’есе амерыканскага драматурга Дональда Лі Коўбэрна ў перакладзе на беларускую мову Уладзіміра Дзюбы.

Адзінокія Уэлер Марцін  і Фонсія Дорсі выпадкова сустракаюцца, знаёмяцца Пастаноўка, сцэнаграфія і касцюмы Андрэя Жыгура. Музыка і музычнае афармленне Аляксандра Крыштафовіча. Ролю Марціна выконвае Пятро Ламан, уладальнік медаля Францыска Скарыны, ролю Фонсіі – Анжаліка Баркоўская.

Спектакль ужо займеў поспех на некалькіх тэатральных фестывалях. У 2022 годзе стаў лаўрэатам VIII Міжнароднага тэатральнага фестывалю «Смаленскі каўчэг» (Расія) у намінацыі «Лепшы спектакль малой формы». Сёлета ў расійскім Навашахцінску на VII Міжнародным тэатральным фестывалі «Пагаворым пра любоў...» Пятро Ламан і Анжаліка Баркоўская атрымалі дыплом «Лепшы акцёрскі дуэт».

Алесь Замкоўскі, вядучы рэдактара Нацыянальнага акадэмічнага драматычнага тэатра імя Якуба Коласа.

Фота kolastheatre.by.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ