Яе ўзначальвае творчы і таленавіты чалавек Наталля Васілевіч. Узнагароды былі ўручаны нядаўна на калегіі галоўнага ўпраўлення ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі аблвыканкама. А Наталля Аляксееўна і яе калегі дагэтуль атрымліваюць віншаванні ад землякоў: бібліятэка ў Новалукомлі даўно стала не толькі культурна-інфармацыйным цэнтрам, але і месцам, дзе збіраюцца творцы і аднадумцы, дзе можна з карысцю і цікавасцю правесці вольны час.
-Гэты дыплом – прызнанне дасягненняў усяго нашага калектыву, бо разам со мной працуюць сапраўдныя прафесіяналы, - падкрэслівае Наталля Васілевіч. – Індывідуальны падыход і ўвага да кожнага наведвальніка вызначаюць Галіну Ляхоўскую і Людмілу Цімаховіч. Надзея Каласоўская адказвае за работу цэнтра прававой інфармацыі, запатрабаванага ў нашых чытачоў. У многіх мерапрыемствах актыўна ўдзельнічае Ірына Іўко. Разам мы шукаем новыя падыходы да арганізацыі бібліятэчнага абслугоўвання гараджан, укараняем інавацыі, імкнёмся стварыць у нашым храме кнігі атмасферу цяпла, душэўнасці.
Новолукамчане добра знаёмыя і з паэтычным талентам Наталлі Васілевіч, удзячны за актыўную пазіцыю ў жыцці і ўменне згуртаваць неабыякавых людзей. Дастаткова сказаць, што менавіта яе пранікнёнымі радкамі, прысвечанымі роднаму городу, адкрывалася свята з нагоды 50-годдзя Новалукомля. Потым яшчэ не раз са сцэны гучалі шчырыя словы ўдзячнасці ў адрас загадчыцы бібіліятэкі і яе калег: у горадзе энергетыкаў умеюць цаніць прафесіяналізм, адданасць і талент.
- Яшчэ ў сакавіку 2009 года падчас правядзення дня адчыненых дзвярэй “Тут словы вырастаюць, як трава”, прымеркаванага да Міжнароднага дня паэзіі, мы запрасілі на сустрэчу ў бібліятэку паэтаў горада, - расказала Наталля Аляксееўна. - Назвалі яе “Імправізацыі па матывах душы”. І гэтак жа імправізіравана нарадзілася рашэнне згуртавацца ў паэтычнае аб’яднанне “Млын”, якое штогод прырастае новымі аўтарамі і здабыткамі. Кожнае пасяджэнне мае сваю тэму, яны прысвячаюцца розным святам, творчасці знакамітых паэтаў. Мы таксама чытаем і абмяркоўваем свае вершы. А ў кастрычніку 2010 года з’явіўся і першы ўласнаручна зроблены зборнік твораў мясцовых паэтаў “Музыка душы”. Яго прэзентацыя, куды ўвайшлі творы 12 аўтараў, адбылася ў бібліятэцы. Арганізавалі латарэю, галоўным прызам якой стаў паэтычны альманах, таксама разыгрываліся каляндары на наступны год с фатаграфіямі паэтаў.
З таго часу пасяджэнні паэтычнага клуба “Млын” нярэдка ператвараюцца ў сапраўдныя святы паэзіі, якія з задавальненнем наведваюць многія новалукамчане, а згуртаванне ўжо аб’ядноўвае больш за 20 прыхільнікаў паэтычнага радка. На іх рахунку - 4 калектыўныя зборнікі і 11 аўтарскіх. У мінулым годзе кніга “Аўтографы Радзімы” была прымеркавана да паўвекавога юбілею Новалукомля і цалкам прысвечана роднаму городу і яго працавітым людзям. Гэтае выданне з’явілася на свет пры фінансавай падтрымцы гарвыканкама. Зараз рыхтуецца пяты зборнік: пад назвай “Семидесятая весна” да юбілею Вялікай Перамогі. Цэнтральная месца ў кнізе займаюць вершы ветерана Вялікай Айчыннай вайны Пятра Гайдука.
У Наталлі Васілевіч ўжо выйшлі дзве кнігі – “Наедине со всеми” і “Мне ангел пел…”, у Ганны Шнітко – “На перекрестке в закутке” і “Соловьиные березы”, у Алены Губаравай – “Родник души”. “Млын” выдае буклеты, рыхтуе фотарэпартажы пра жыццё аб’яднання, у бібліятэцы ладзяцца выставы, прысвечаныя творчасці новалукамчан.
Адважваюцца мясцовыя паэты на цікавыя творчыя эксперыменты. Так, зборнік вершаў “Паралелі” быў падзелены на 11 частак, кожная з іх пачыналася аднолькавымі радкамі розных аўтараў.
“Млын” актыўна ўдзельнічае ў абласных святах і конкурсах паэзіі і мае нямала ўзнагарод. Наладжаны творчыя стасункі з паэтычнымі аб’яднаннямі з Полацка, Лепеля, Мінска, аграгарадка Райцы Талачынскага раёна, і цяпер паэты ездзяць адзін да аднаго ў госці і ладзяць сумесныя сустрэчы.
-Спачатку ў “Млын” уваходзіла восем з васьмі чалавек, сёння – ужо каля 20 гараджан, - распавядае Наталля Аляксееўна. – Ёсць сярод нас і людзі вельмі паважанага ўзросту, ветэраны Вялікай Айчыннай вайны і працы, ёсць і зусім маладыя. Напрыклад, Пятру Сяргеевічу Гайдуку ўжо 88 гадоў, а Настассі Дземяшкевіч – усяго 19. Сёння яна з’ўляецца студэнткай медуніверсітэта, але не парывае сувязі з “Млынам”, на канікулах ці ў выхадныя дні, калі прыязджае дадому, удзельнічае ў пасяджэннях. Сярод нашых паэтаў бухгалтары, інжынеры, гандлёвыя работнікі, выратавальнікі, тэхнолагі, студэнты... Мы – пастаянныя госці ў школах горада і ліцэі, інтэрнатах, пансіянаце “Сасновы бор”, на адкрытых пляцоўках у мікрараёнах… Традыцыйнымі ў біблятэцы сталі тыдні паэзіі, без шчырага творчага слова нашых аўтараў не абыходзіцца, бадай, ніводнае свята. Вельмі палюбіліся гараджанам вершаваныя ролікі “Глоток поэзии”, “Ода Новолукомлю”, “Фестиваль поэзии”, навагоднія віршаванні. Два гады таму адкрылі пры аб’яднанні “Школу паэзіі”, дзе навічкі могуць навучыцца вершаскладанню.
Пры бібліятэцы існуе яшчэ адно творчае аб’яднанне – літаратурная гасціная “Натхненне”: ёй ўжо 38 гадоў! Тут праводзяцца разнастайныя мерапрыемствы, прысвечаныя знакамітым асобам у галіне навукі, культуры, мастацтва, памятным датам і падзеям.
Нямала гараджан аб’ядноўвае і клуб духоўнай асветы “Благовест”, а з мінулага года ў бібліятэцы працуць і нядзельныя праваслаўныя школы для падлеткаў і дарослых.
-Мы пастараліся зацікавіць тых людзей, якія не наведваюць царкву, - адзначае Наталля Васілевіч. - Мэта простая: сабраць іх разам, пасеяць зерне духоўнасці, дапамагчы ўмацавацца ў веры, пазнаёміць з духоўнай спадчынай. Урокі, вечары духоўнасці і іншыя мерапрыемствы дапамагае праводзіць айцец Аляксей. Актыўна наладжваем стасункі з філіалам Тэрытарыяльнага цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва: сярод ветеранаў працы, пенсіянераў, інвалідаў таксама нямала творчых і цікавых людзей, і нам ёсць што сказаць адзін аднаму, каб зрабіць жыццё больш разнастайным і багатым.
Фота Алена Цялятка.