Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

Самадзейны рэжысёр з Браслаўскага раёна зняў кінакамедыю пра сямейны эканамічны гвалт

Выкладчык Відзаўскага каледжа Браслаўскага раёна Леанід Дзікцяроў прэзентаваў у мясцовым Доме культуры сваю новую работу – кінакамедыю «Лявоніха». Гэта яго другі гульнёвы кінафільм. Першы – меладрама па сцэнарыі драматурга Фёдара Палачаніна «Ты мне хто?» – была знята самадзейным рэжысёрам летась і закранала тэму грамадзянскага шлюбу, яго магчымых негатыўных наступстваў. Дарэчы, у 2017 годзе ў рэспубліканскім конкурсе кароткаметражных фільмаў Леанід Усцінавіч быў у ліку пераможцаў у адной з намінацый.

Сёлета ён замахнуўся на другі кінафільм, тэмай якога стала новае ў нашым жыцці паняцце «сямейны эканамічны гвалт». Гэта калі нехта ў сям’і не хоча несці матэрыяльную адказнасць за дзяцей, імкнецца ўсе пытанні перакласці на плечы сваёй другой палавіны. Камедыя «Лявоніха» пра лянівую жонку, якая ўвесь час прыкідваецца хворай, у выніку чаго мужчына ўсе дамашнія справы бярэ на сябе, а яго суджаная паціху з яго пацяшаецца і зусім не супраць за спінай таго завесці амурныя сувязі.

Як расказвае Леанід Дзікцяроў, гісторыя стварэння кінакамедыі даволі цікавая. Некаторы час таму ён пабываў на свяце Яблычнага Спасу на радзіме вядомага беларускага садавода-селекцыянера Івана Сікоры ў вёсцы Алашкі Шаркаўшчынскага раёна. А там этнаграфічныя экспанаты са свайго прыватнага музея прадстаўляў жыхар суседняй вёскі Жукоўшчына Язэп Квач. Ён аказаўся цікавым суразмоўцам і запрасіў госця з Відзаў наведаць яго музей. Праз два тыдні Леанід Усцінавіч заехаў да Язэпа, даведаўся, што той піша вершы, збірае мясцовыя дыялектныя словы, прыпеўкі, напісаў манаграфію, прысвечаную сваёй роднай вёсцы Квачы. У выніку гэтай паездкі атрымаўся дакументальны фільм «У гасцях у Язэпа».

Пазней відзаўскі рэжысёр-аматар прапанаваў Язэпу Квачу падумаць над тэмай будучай кінакамедыі і напісаць сцэнарый «пад сябе», каб сыграць у ёй галоўную ролю. Вобраз галоўнай гераіні сабіральны. Яго добра перадала жыхарка вёскі Алашкі Тамара Літвіновіч.

Леанід Дзікцяроў і Язэп Квач расказалі гледачам, як стваралася карціна. Фільм атрымаўся лёгкі і забаўны. У ім шмат смешных эпізодаў, народнай музыкі і прыпевак, аўтарам і выканаўцам якіх выступіў Квач.

Фота з архіва Леаніда ДЗIКЦЯРОВА.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ