Ряд интересных изданий на русском и белорусском языках о прошлом и сегодняшнем нашей страны заместитель директора областной библиотеки Ольга Комендантова предлагает вниманию читателей «ВВ».
В книге доктора исторических наук Игоря Марзалюка «100 лет БССР. Реалии и мифы» представлены яркие факты становления белорусской государственности в 1918 – 1920 годах, сложное и противоречивое экономическое и культурное развитие БССР в этот период, реализованные и нереализованные планы, трагические события Великой Отечественной. Издание предназначено для всех, кто интересуется историей.
75-летию Победы в Великой Отечественной войне посвящается книга историков Бориса Долготовича и Александра Ковалени «Созвездие героев земли белорусской» из серии «Беларусь помнит. Во имя жизни и мира». Речь идет о Героях Советского Союза – летчиках и танкистах, моряках и связистах, пехотинцах и кавалеристах, медиках и артиллеристах, а также партизанах и подпольщиках. Рассказывается об их подвигах, местах захоронения, увековечении памяти о них в Беларуси и странах СНГ. Среди персоналий немало выходцев с Витебщины. Иллюстрированное справочное издание адресовано историкам, научным и музейным работникам, исследователям, преподавателям, молодежи, всем, кто интересуется национальным историческим наследием.
Богато иллюстрированное справочное издание «Крепости Беларуси» из серии «Белорусская детская энциклопедия» предназначено для детей среднего и старшего школьного возраста. Книга рассказывает об интересном явлении в истории фортификационной оборонительной архитектуры – крепостях, которые наравне с замками с древности играли важную роль в военной истории страны. На территории Беларуси наиболее хорошо известны и сохранились Бобруйская и Брестская крепости, каждую из которых можно назвать одним из ее чудес. Их история окутана легендами, хранит немало тайн и загадок.
У кнізе этнографа Ірыны Калачовай «Мужчынскае і жаночае ў традыцыйнай культуры беларусаў» паказана роля мужчыны як абаронцы сваёй краіны, ваяра, галавы сям’і і бацькі дзяцей; жанчыны – берагіні сямейнага ачага, мужавай дарадчыцы, гаспадыні і маці. Павучальнае для моладзі выданне.
Альбом «Традыцыйная беларуская вышыўка» майстрыц Настассі Глушко і Наталлі Ярмалінскай зацікавіць аматарак гэтага рукадзелля, бо тут сабраны выявы аўтэнтычных тэкстыльных вырабаў з багатай калекцыі Рэспубліканскай моладзевай грамадскай арганізацыі «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства». Больш за 20 гадоў яна ладзіць экспедыцыі па рэгіёнах Беларусі і яе памежжы. У выданні адлюстраваны найбольш пашыраныя тэхнікі народнай вышыўкі: процяг, крыжык, гладзь і інш. Тут ёсць фота вышытага адзення і побытавых рэчаў, інструментаў і матэрыялаў для вышывання, схемы арнаментальнай аздобы, тлумачэнні, параўнальная характарыстыка сучасных і дама-тканых тканін, слоўнік тэрмінаў.
На шырокае кола чытачоў разлічаны альбом «І рай і боль на Песеннай Зямлі… Беларусь вачыма мастакоў 1920 – 1930 гадоў», у якім прадстаўлены графічныя работы з калекцыі Нацыянальнага гістарычнага музея Беларусі. Мастакі з дакументальнай дакладнасцю перадалі аблічча краіны і суайчыннікаў таго часу, вясковых і гарадскіх краявідаў, помнікаў культуры Беларусі, значная частка якіх страчана. Гэтыя творы мастацтва маюць вялікую каштоўнасць, бо адначасова з’яўляюцца і навуковымі матэрыяламі. Справа ў тым, што большасць тагачасных мастакоў Беларусі былі ўдзельнікамі краязнаўчага руху, этнаграфічных, фальклорных, археалагічных экспедыцый, падчас якіх рабілі замалёўкі. Поруч з творамі Аркадзя Астаповіча, Анатоля Тычыны, Мікалая Дучыца і іншых майстроў Савецкай Беларусі прадстаўлены творы заходнебеларускіх графікаў Ніны Сасноўскай, Леапольда Родзевіча, гадаванца Браслаўшчыны Пётры Сергіевіча.