Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

16-летний Даниил Капуста из Браславского района, спасший детей на пожаре, награжден знаком «За отличие» II степени

Данька бег да хаты з трэніроўкі. Праз колькі дзён павінны былі пачацца канікулы, што дабаўляла настрою. Але разам з тым у галаве роіліся, як кажа, і трывожныя думкі. Ён марыць пра школу алімпійскага рэзерву. Пэўныя поспехі на байцоўскім дыване мае, але ці зможа вытрымаць экзамены для паступоўца? Сумненні спыніў крык суседскага хлопчыка. Стасік з балкона на другім паверсе крычаў: “Пажар, ратуйце!” Ванька зразумеў: малы свавольнік не жартуе. Агню не было відаць, але дым ужо прасочваўся праз адкрытае акно.

Данііл не стаў марудзіць, кінуўся ў пад’езд. Клубы дыму выплывалі з качагаркі. Хвіліна-другая – і запоўнілі калідор. Хлопец ускочыў у кватэру. На ложку ляжала гадавалае дзіця. Яго схапіў першым, загарнуў у коўдру, хуценька сабраў па пакоях яшчэ траіх дзяцей, загадаў узяцца за рукі і амаль што вобмацкам павёў на вуліцу.

– Так мне нечакана спатрэбіліся веды, атрыманыя на ўроках па бяспецы жыцця і падчас сустрэч з выратавальнікамі МНС, – расказваў пасля Данііл Капуста. І адмахваючыся ад слоў пахвалы гаварыў:

– Пра якую смеласць і гераічны ўчынак вы гаворыце? Рабіў тое, што на маім месцы зрабіў бы кожны чалавек.

Справа ў тым, што не кожны. Пачуццё самазахавання бывае мацней, чым жаданне дапамагчы таму, хто ў бядзе. Таму ўчынак хлопца ацанілі па вартасці. Загадам Міністра па надзвычайных сітуацыях вучань Відзаўскай школы Браслаўскага раёна Данііл Капуста ўзнагароджаны знакам «За адзнаку» другой ступені. Уручаў яго падлетку начальнік абласнога ўпраўлення МНС Сяргей Мялешкін у прысутнасці падначаленых з Браслаўскага райаддзела і грамадскасці. Ад сябе выратавальнікі падарылі Даніілу тэлефон.

Свой хлопец згубіў, калі ратаваў дзяцей, а купіць новы бацькі не мелі грошай. Падлетак расце ў шматдзетнай сям’і, мае малодшых сястру і брата. Сабраць грошы на сур’ёзную пакупку бацькам патрэбны час. Рашэнне гэтай праблемы ўзялі на сябе службоўцы і такім чынам таксама падзякавалі падлетку за выратаванне дзяцей, а бацькам за выхаванне годнага сына.

Падтрымаць аднакласніка і сябра прыйшлі таварышы па школе. На пытанне, які хлопец у жыцці, гаварылі: спакойны, надзейны і што яны ім вельмі ганарацца.

А Сяргей Мялешкін падкрэсліў: у жыцці заўсёды ёсць месца подзвігу. Трэба быць гатовым да яго, як гэта даказаў сваім учынкам 16-гадовы хлопчык з вёскі Богіна Браслаўскага раёна. Ён не толькі выратаваў дзяцей, а і апавясціў пра бяду бацьку, сам паспрабаваў патушыць агонь, зноў жа робячы гэта па правілах бяспекі.

Даніілу ўсе прысутныя жадалі спаўнення мар, маўляў, лёс не забывае добрых спраў, асабліва, калі яны тычацца выратавання жыцця.

Фота Тамары ПАШКЕВІЧ.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ