Курсы валют НБРБ
Доллар США
2.6654
Евро
2.7439
100 российских рублей
4.6633
Погода в Витебске
18 oC облачно с прояснениями
Давление:
756мм рт. ст.
Влажность:
94%
Скорость ветра:
4м/с юго-восточный

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Шматдзетная мама з Пастаўскага раёна: “Будаваць сям’ю – цудоўная праца, якая дапамагае ісці па жыцці”

Тое, што сядзіба належыць руплівым гаспадарам, у якіх ёсць дзеці, было зразумела з першага погляду. Дыхтоўныя пабудовы, прасторны дагледжаны двор са шматлікімі казачнымі героямі, арэлямі… І гэтак жа прыемна ўразіў дом унутры. Пасля пахмурнага надвор’я на вуліцы здалося, што ён напоўнены сонечным святлом. Такое ўражанне ствараў інтэр’ер пакояў, у якім дамініравалі светлыя фарбы шпалер, мэблі, падлогі. А яшчэ дом напаўняла шчабятанне дзятвы.

У сям’і Насевічаў з Варапаева Пастаўскага раёна пяць дачок – сапраўдны дзявочы батальён. Адна ў адну – прыгажунькі, разумніцы, гаспадынькі. Першая зорачка – старэйшая Ганна. Вучыцца ў восьмым класе, выдатніца. Летась на раённай алімпіядзе па біялогіі і хіміі адзначана адпаведна дыпломамі І і ІІ ступеняў. Ёй лёгка даюцца ўсе прадметы – што матэматыка, што нямецкая мова, гаварыла маці. Не абдзелена і іншымі талентамі. Займаецца ў школе мастацтваў, іграе на баяне, гармоні, выступае ў складзе ўзорнага ансамбля «Званочкі». Год назад разам з бацькамі бліснула на абласной сцэне на канцэрце «Сузор’е талентаў». Дзве статуэткі не толькі нагадваюць пра тое мерапрыемства, але і натхняюць на заваяванне новых вышынь.

– А яшчэ яна мая галоўная памочніца па доме і надзейная нянечка для малодшых, – прызналася Таццяна Мікалаеўна. – Але з меншымі сёстрамі добра спраўляецца і адзінаццацігадовая Марыя. Анечка думае пра паступленне ў медыцынскі, а Маша, як бачу, была б выдатнай выхавальніцай дзіцячага сада. Вучыцца добра, захапляецца рукадзеллем, у прыватнасці, пляценнем з бісеру. Мае добры слых і голас, займаецца ў вакальнай студыі «Аніма», выступае на канцэртах. А трэцяя наша дачка – Насця – толькі пачынае школьную дарогу. Па водгуку настаўніцы, лепшая вучаніца ў класе. Як і старэйшыя сёстры – артыстка. Танцуе ў калектыве «Надзея», спявае, хоча вучыцца ў школе мастацтваў. Двайнятам Аліне і Ірыне толькі па годзіку.

Пра тое, што Таццяна Насевіч не толькі добрая маці і спраўная гаспадыня, а яшчэ і запатрабаваная ў гарадскім пасёлку настаўніца, даведалася ад дырэктара школы Віктара Жука і старшыні сельскага Савета дэпутатаў Іны Касарэўскай, з якімі давялося пагутарыць у сельвыканкаме.

– Выхаду з водпуску Таццяны Мікалаеўны чакаю я, вучні і бацькі, – сказаў кіраўнік навучальнай установы. – Яна выкладае хімію і біялогію, і гэтыя прадметы любімыя ў нашых школьнікаў. Яе выхаванцы пастаянна ў ліку пераможцаў алімпіяд, адзін-два штогод паступаюць у медыцынскія ВНУ.

– Я мяркую, што ў сценах дома, хоць і загружаная хатнімі справамі, Таццяна Мікалаеўна не засядзіцца, бо па характары вельмі актыўная, – дапоўніла Іна Касарэўская. – У школе яна член усіх класных бацькоўскіх камітэтаў, дзе вучацца яе дзяўчынкі. Артыстка, завадзіла. На конкурсе «Майстры вёскі» дружная каманда Насевічаў заняла першае месца. Адным словам, па жыцці ў яе роля вядучай.

У сям’і таксама. З мужам Таццяна дружыла з 11-га класа, Іван быў лепшым сябрам яе брата. Сёлета спаўняецца 20 гадоў іх сумеснага жыцця. Муж – выдатны знаўца тэхнікі: мае ўсе катэгорыі вадзіцеля, «з нічога» можа сабраць машыну. Сумяшчае работу на варапаеўскай дыстанцыі пуці чыгункі і прадпрымальніцтва. Вялікую сям’ю трэба карміць.

– І працягвае марыць пра сына, якога навучыў бы мужчынскай справе, абавязкам, – прыадкрыла сямейную таямніцу жонка. – Таму не выключаю, што сходзім за хлопчыкам, але ў дзіцячы дом.

З Таццянай Мікалаеўнай многа гаварылі пра дзяцей, школу, пра тое, як трэба будаваць сям’ю, адносіны ў ёй.

– Але гэта цудоўная праца, прыемныя клопаты, – сцвярджала Таццяна Мікалаеўна. – Яны дапамагаюць ісці па жыцці.

Фота з сямейнага альбома сям’і Насевічаў.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ