Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

Пераможцай першай гульні-квэста рэдакцыі «ВВ» стала жыхарка Верхнядзвінска

Нагадаем, у нумары за 2 верасня, прымеркаваным да Дня беларускага пісьменства ў Полацку, мы аб’явілі гульню-квэст. Трэба было адказаць на пяць пытанняў і знайсці такім чынам шлях да прыза – сертыфіката на паездку ў Мір і Нясвіж, такую магчымасць прадаставіў турыстычны салон «Ілва». Што ж, падарунак знайшоў уладальнiка! Вiншуем Ксенію Ярашэвіч з Верхнядзвінска! Гэта наша калега – карэспандэнт «Дзвінскай праўды», якая ў суботу прысутнічала на свяце ў Полацку. Убачыўшы на Фестывалі кнігі і прэсы свежы нумар газеты «Витебские вести», знайшла на апошняй старонцы інфармацыю пра гульню і вырашыла прыняць удзел.

Здагадацца, што прыз будзе схаваны ў Полацку, а менавіта гэта адзіны горад, дзе ўстаноўлены помнік літары «Ў», было няцяжка. Чалавек, кнігі якога ведае ўвесь свет, але сам ён іх не пісаў, безумоўна, Францыск Скарына, на вуліцу яго імя і трэба было ісці. Там знаходзіцца будынак дыяметрам 8 метраў, які зараз выкарыстоўваецца не па назначэнні. Пра што гаворка?

Прыродна-экалагічны музей, які месціцца ў ранейшай воданапорнай вежы. Што за француз там жыве на чацвёртым паверсе? У музеі зараз размешчана выстава гравюр з кніг французскага прыродазнаўцы XVIII стагоддзя Жоржа Бюфона, пра якую мы расказвалі ў мінулых нумарах газеты. Канверт з сертыфікатам чакаў пераможцу на выхадзе з выставы на шкляную лесвіцу. Вось і ўвесь шлях! Нам застаецца пажадаць Ксенii прыемных уражанняў ад Мiра i Нясвiжа.

Першая гульня-квэст ад рэдакцыi «ВВ» прайшла! Абяцаем працяг у іншых гарадах. Сачыце за нумарамі абласной газеты, адказвайце на пытаннi i знаходзьце падарункi!

 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ