У Глыбокім падвялі вынікі конкурсу дзіцячай і маладзежнай творчасці, прысвечанага Году міру і стварэння, які вясной гэтага года ініцыяваў аддзел ідэалагічнай работы, культуры і справах моладзі райвыканкама. Праводзілася спаборніцтва па дзвюх накірунках: мастацкія і літаратурныя работы. Удзельнікі ад 8 да 16 гадоў прадстаўлялі на суд журы малюнкі, эсэ і вершы, прысвечаныя гісторыі і культуры роднай Глыбоччыны.
Падчас святкавання Дня Незалежнасці былі падведзены вынікі і прайшла ўрачыстая цырымонія ўзнагароджання пераможцаў. Маладых і таленавітых, магчыма, будучых мастакоў і паэтаў прывітала і пажадала далейшых поспехаў намеснік старшыні райвыканкама Таццяна Тарасевіч. Дыпломамі I ступені ў намінацыі Выяўленчае мастацтва адзначаны Наталля Рагоўская, II – Ганна Сіманковіч, III – Марыя Шарак і Паліна Журко. Усе дзяўчынкі – вучаніцы дзіцячай мастацкай школы імя Я. Драздовіча. У намінацыі Эсэ, верш I месца ў глыбоцкай гімназісткі Елізаветы Юргель , II і III – у вучаніц СШ № 1 імя П. Сухога Дар’і Грыцкевіч і Марыі Кіжла. Выяўляць і падтрымліваць таленавітую моладзь у раёне плануюць і далей.