Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

У Полацку праходзіць выстава календароў розных часоў

У полацкім Музеі беларускага кнігадрукавання праходзіць выстава календароў «Кола дзён» з фондаў Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага запаведніка.

p7174385

Кожны наведвальнік, па словах загадчыцы музея Алены Шумовіч, можа знайсці тут для сябе шмат цікавага, здзейсніць адмысловае падарожжа ў гісторыю і пабачыць, як разлічвалі час нашы папярэднікі.

Гісторыя беларускага друкаванага календара пачынаецца ад «Малой падарожнай кніжыцы» Францыска Скарыны, якая выйшла ў Вільні ў 1522 годзе. Там, акрамя богаслужбовых тэкстаў, змешчаны каляндарныя табліцы (пасхаліі), астранамічныя і астралагічныя звесткі. У XVII – XVIII ст.ст. на Беларусі распаўсюджваліся календары на польскай мове, выдадзеныя ў Кракаве і Варшаве, а таксама Любчы, Слуцку, Супраслі, Вільні, Гродне, Магілёве, Полацку. Пасля падзелу Рэчы Паспалітай у 1795 годзе пачалася дзейнасць расійскіх улад па русіфікацыі далучаных тэрыторый, што закранула і друкаваную прадукцыю. У 1913 – 14 гадах газета «Наша Ніва» выдавала «Беларускі каляндар» па-беларуску з публікацыяй фальклору і тэкстаў айчынных класікаў.

kola book 2015

Надзвычай разнастайныя і прыгожыя календары ў краіне сёння. Перакідныя, адрыўныя, настольныя, насценныя ці кішэнныя, самай рознай тэматыкі і формы, яны часта становяцца лаўрэатамі конкурсу «Мастацтва кнігі». Пра ўсё гэта распавядае выстава «Кола дзён», што будзе працаваць да 10 лютага.

 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ