Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Культура

У аграгарадку Язна на сцяне мясцовага Дома культуры з'явіўся мурал

Яшчэ адзін мурал упрыгожыў Міёршчыну. На гэты раз у аграгарадку Язна. На адной са сцен мясцовага Дома культуры з'явілася дзяўчына ў святочным дзісненскім строі, уборы, які насілі жанчыны ў паўночнай частцы Беларусі ў XIX стагоддзі.

Прыгажуня гуляе сярод яблынь, і гэта невыпадкова – штогод у Язна праходзіць мясцовы фестываль «Яблычны Спас». Ёсць на малюнку дата першай гістарычнай згадкі мястэчка – 1475 год і эмблема Міёрскага краю. Такім чынам, мурал уключае ў сябе элементы мінулага і сучаснага аграгарадка.

– Распрацоўваючы эскіз, я ўлічыў пажаданні язненцаў, – паведаміў яго аўтар Дзяніс Ходас. – Яны хацелі адлюстраваць мясцовы каларыт, культуру, гісторыю, каб людзі, якія прыязджаюць, звярталі на гэта ўвагу. Прапаноў было вельмі шмат. Спыніліся на ідэях, што перамаглі ў галасаванні. Іх і ўвасобіў у малюнку мастак Сяргей Клімковіч.

– Мурал у Язна – гэта апошняя такога кшталту праца ў рамках праекта «Разам для грамады і прыроды», – сказаў спецыяліст ГА «Ахова птушак Бацькаўшчыны» па развіцці турызму Сяргей Рэзаў. – Як і ва ўсіх папярэдніх, створаных у рамках праекта, у Міёрах, Пераброддзі, Дзісне і Павяцці, сюжэт звязаны з месцам, дзе ён намаляваны. Міёрскі край цяпер здзівіць гасцей і мураламі.

Фота дадзена Язненскім сельвыканкамам


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ