У мінулым выпуску «Рэтраспектывы» мы расказвалі пра віцебскі мікрараён Рагатка. Тады з будынка СШ №2 ракурс на старой фатаграфіі быў скіраваны на рог праспектаў Маскоўскі і Чарняхоўскага, дзе знаходзіцца цяперашні рэстаран «Журавінка». Сёння – погляд на саму школу (1) з аднаго з паверхаў дома, вядомага лозунгам на даху – «Подзвіг савецкага народа бессмяротны». Ён пачынаў узводзіцца ў сярэдзіне 1960-х па перадавой тэхналогіі буйнапанэльнага будаўніцтва і быў першым у Віцебску жылым домам з ліфтам і смеццеправодам.
На пярэднім плане мы бачым тагачасную друкарню (2) з гаспадарчым дваром. Побач – частка тэрыторыі ДТСААФ (3), дзе была аўтамоташкола. Навучэнцы ў асноўным трэніраваліся на трафейных аўтамабілях і матацыклах. Ветэран добраахвотнага таварыства Мікалай Вялюга згадвае, што тады структуру ўзначальваў генерал-маёр у адстаўцы Аляксандр Бялоў, які хадзіў у шынялі без пагонаў. У 1962 годзе пачала дзейнічаць школа юнага мотагоншчыка, на практычныя заняткі выязджалі ў парк Мазурына. Трэнерамі былі Пётр Башнёў і Валерый Сухамлінаў. На арганізацыйны збор завіталі 300 хлопцаў, што жылі ў наваколлі. З іх засталося 6 – 7 чалавек, якія ў далейшым сталі прафесіяналамі – майстрамі спорту СССР і трэнерамі, у тым ліку і Мікалай Вялюга.
Адной з адметнасцяў Паставаў з’яўляецца велічны палац Тызенгаўзаў, у якім зараз месціцца раённая бальніца. Колькі гадоў таму пры падтрымцы Еўрапейскага саюза ў яе сутарэннях была створана цікавая экспазіцыя, з якой мяне пазнаёміла старшы навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Таццяна Гарошка. Адзін з гістарычных фактаў, асветленых тут, прыцягнуў маю ўвагу.
Падарожны, які трапляе першы раз у Паставы, не можа не адчуць асаблівы каларыт цэнтральнай плошчы. І гэтаму ёсць тлумачэнне: далёка не кожны беларускі горад можа пахваліцца тым, што ў ім захавалася забудова XVIII стагоддзя.
Для пастаяннай рубрыкі «Рэтраспектыва» наша калега, былы адказны сакратар абласной газеты «Народнае слова» Лідзія Піменава, прапанавала кампазіцыю з шасці фотаздымкаў, зробленых жыхаром Віцебска Леанідам Хліманавым не раней за 1965 год. Яе ўнікальнасць і каштоўнасць у тым, што мы можам пабачыць адзіную панараму тагачаснага Задзвіння ад Кіраўскага моста да піўзавода з вышыні Успенскай горкі.
На працягу стагоддзяў убачыць ветразі на Дзвіне было звычайнай справай. Сёння такая з’ява трапляе ў лік сенсацый.
У Сенненскім раённым гісторыка- краязнаўчым музеі захоўваецца шмат копій фотаздымкаў, зробленых да рэвалюцыі ў маёнтку Беліца, што належаў роду Свяцкіх.
Гісторыя «Славянскага базару» немагчымая без І Усесаюзнага фестывалю польскай песні, да якога было прымеркавана будаўніцтва Летняга амфітэатра, што спачатку атрымаў назву «Форум» (падчас будаўніцтва ў афіцыйных дакументах аб’ект называўся «Пеўчае поле»). Такім чынам, 1988 год стаў знакавым для Віцебска.
Падчас веснавой паводкі вада з Дзвіны часам падтаплівала амаль усю вуліцу Талстога. Так здарылася і ў 1956 годзе, пра што сведчыць стары фотаздымак.
У 1970 годзе вядомы віцебскі фатограф Міхаіл Шмерлінг атрымаў заказ ад выдавецтва «Беларусь» на здымкі Віцебска для выпуску прысвечанага гораду альбома. Маючы на руках дакумент з просьбай да ўсіх устаноў аб садзейнічанні, Міхаіл прыступіў да працы.Не адразу ўдалося трапіць на самую высокую кропку тагачаснага Віцебска – вежу ратушы, якую тады большасць называла каланчой, бо ў царскія часы на працягу амаль паўтара стагоддзя яна выкарыстоўвалася пажарнымі ў якасці назіральнай пляцоўкі. Дырэктар абласнога краязнаўчага музея сказаў, што трэба чакаць майстра, які перыядычна прыходзіў заводзіць гадзіннік. Дарэчы, час нашы куранты адбівалі ў суправаджэнні мелодыі «Песні пра Віцебск», напісанай Барысам Насоўскім і Давідам Сімановічам. На жаль, абодва аўтары летась памерлі.
Майстар прыйшоў восеньскім пахмурным днём, і фатограф трапіў на вежу ратушы.