Курсы валют НБРБ
Доллар США
2.5979
Евро
2.74
100 российских рублей
4.8586
Погода в Витебске
18 oC гроза
Давление:
761мм рт. ст.
Влажность:
100%
Скорость ветра:
1м/с восточный

Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Ретроспектива

Эвакуацыя і вяртанне ў Віцебск. Якім быў пасляваенны перыяд для тэатра імя Якуба Коласа?

У архіве супрацоўніка “Віцебскводтранса” Івана Русіна захаваўся здымак 1950-х, на ім зафіксавана работа земснарада, які чысціў дно Заходняй Дзвіны пад Кіраўскім мостам. Але фатаграфія цікавая яшчэ і тым, што на ёй бачна недабудаваная гасцініца “Дзвіна” і Клуб металістаў, дзе пасля вяртання з эвакуацыі размяшчаўся тэатр імя Якуба Коласа (да 1944-га – БДТ-2).

Чорная «Волга» і «Львів» у Віцебску. Пра што яшчэ раскажа паштоўка канца 60-х?

У 1966 годзе ў выдавецтве «Беларусь» выйшаў набор паштовак «Віцебск», адна з якіх данесла да нас незвычайны выгляд тэатра імя Якуба Коласа.

Из истории Лиозненского района: сразу два Совета действовало в деревне Уно после установления советской власти

В деревне Уно Лиозненского района в первые годы советской власти действовало сразу два Совета: сельский и национальный латышский – единственный в тогдашнем Витебском округе.  

Як Дзень горада адзначалi ў Віцебску ў 1980 годзе

У 1980 годзе Дзень горада праходзіў у Віцебску пад знакам Алімпійскіх гульняў і абласнога свята самадзейных артыстаў. Напрыканцы 1970-х і ў пачатку 1980-х Дзень горада адзначаўся ў Віцебску ў апошнія выхадныя мая ці першыя – чэрвеня. Галоўным месцам урачыстасцей было вусце Віцьбы, куды на ладдзі прыплывала легендарная заснавальніца горада княгіня Вольга. Гледачы размяшчаліся на Замкавай і Успенскай гарах, Кіраўскім мосце і процілеглым беразе Дзвіны, дзе на пагорку з дошак збіваліся часовыя трыбуны. Вечарам, у заключнай частцы свята, сярод ракі палілі чучала, якое гараджане называлі «гітлерам». Гэты момант быў адным з самых чаканых у дарослых і дзяцей.

Віцебскі каток у 60-я: спартакіяда сярод канькабежцаў-аматараў і хакей з мячом

Здымак віцебскага фатографа Эдуарда Паляка пераносіць нас у 1966-ы, калі яшчэ замест «сіняга» стаяў даволі элегантны белы дом (1), а таксама існавала паўднёвая забудова (2) плошчы Свабоды. Дарэчы, за пяцьдзясят гадоў дрэвы па ўскрайках Духаўскага рова выраслі так, што не дазваляюць паўтарыць ракурс сучаснаму майстру, які быў вымушаны значна павярнуць камеру ўправа.

Якiя падзеi адбывалiся на Вiцебшчыне на кожны год Сабакi ў XX – пачатку XXI стагоддзя?

Рэкордныя надоі ў 3 тыс. кг малака ад каровы, ранішнік у савецкім дзіцячым садзе, цеплаход «Наваполацк». Пра што яшчэ пісалі абласныя газеты «Віцебскі рабочы» і «Народнае слова» (выдавалася з 1991-га) у першых нумарах 1946-га, 1958-га, 1970-га, 1982-га, 1994-га, 2006-га, сімвалам якіх быў Сабака?

Першы дом з ліфтам, сударамонтныя майстэрні і малаказавод. Як выглядала плошча Перамогі ў Віцебску ў 60-я

У мінулым выпуску «Рэтраспектывы» мы расказвалі пра віцебскі мікрараён Рагатка. Тады з будынка СШ №2 ракурс на старой фатаграфіі быў скіраваны на рог праспектаў Маскоўскі і Чарняхоўскага, дзе знаходзіцца цяперашні рэстаран «Журавінка». Сёння – погляд на саму школу (1) з аднаго з паверхаў дома, вядомага лозунгам на даху – «Подзвіг савецкага народа бессмяротны». Ён пачынаў узводзіцца ў сярэдзіне 1960-х па перадавой тэхналогіі буйнапанэльнага будаўніцтва і быў першым у Віцебску жылым домам з ліфтам і смеццеправодам. На пярэднім плане мы бачым тагачасную друкарню (2) з гаспадарчым дваром. Побач – частка тэрыторыі ДТСААФ (3), дзе была аўтамоташкола. Навучэнцы ў асноўным трэніраваліся на трафейных аўтамабілях і матацыклах. Ветэран добраахвотнага таварыства Мікалай Вялюга згадвае, што тады структуру ўзначальваў генерал-маёр у адстаўцы Аляксандр Бялоў, які хадзіў у шынялі без пагонаў. У 1962 годзе пачала дзейнічаць школа юнага мотагоншчыка, на практычныя заняткі выязджалі ў парк Мазурына. Трэнерамі былі Пётр Башнёў і Валерый Сухамлінаў. На арганізацыйны збор завіталі 300 хлопцаў, што жылі ў наваколлі. З іх засталося 6 – 7 чалавек, якія ў далейшым сталі прафесіяналамі – майстрамі спорту СССР і трэнерамі, у тым ліку і Мікалай Вялюга.

Філіял знакамітай расійскай кавалерыйскай школы некалі быў у Паставах (+ВІДЭА)

Адной з адметнасцяў Паставаў з’яўляецца велічны палац Тызенгаўзаў, у якім зараз месціцца раённая бальніца. Колькі гадоў таму пры падтрымцы Еўрапейскага саюза ў яе сутарэннях была створана цікавая экспазіцыя, з якой мяне пазнаёміла старшы навуковы супрацоўнік раённага краязнаўчага музея Таццяна Гарошка. Адзін з гістарычных фактаў, асветленых тут, прыцягнуў маю ўвагу.

Рынкавая плошча і дамы па праекце італьянскага архітэктара. Як раней выглядаў цэнтр Пастаў?

Падарожны, які трапляе першы раз у Паставы, не можа не адчуць асаблівы каларыт цэнтральнай плошчы. І гэтаму ёсць тлумачэнне: далёка не кожны беларускі горад можа пахваліцца тым, што ў ім захавалася забудова XVIII стагоддзя.

Віцебскае Задзвінне: сёння і 50 гадоў таму

Для пастаяннай рубрыкі «Рэтраспектыва» наша калега, былы адказны сакратар абласной газеты «Народнае слова» Лідзія Піменава, прапанавала кампазіцыю з шасці фотаздымкаў, зробленых жыхаром Віцебска Леанідам Хліманавым не раней за 1965 год. Яе ўнікальнасць і каштоўнасць у тым, што мы можам пабачыць адзіную панараму тагачаснага Задзвіння ад Кіраўскага моста да піўзавода з вышыні Успенскай горкі.

Сэлфі праз стагоддзе на лесвіцы панскага дома у маентку Беліца. Гісторыя незвычайнага здымка

У Сенненскім раённым гісторыка- краязнаўчым музеі захоўваецца шмат копій фотаздымкаў, зробленых да рэвалюцыі ў маёнтку Беліца, што належаў роду Свяцкіх.

Будаўніцтва амфітэатра, кафэ на газонах і білеты па тры рублі. Як пачынаўся “Славянскі базар”

Гісторыя «Славянскага базару» немагчымая без І Усесаюзнага фестывалю польскай песні, да якога было прымеркавана будаўніцтва Летняга амфітэатра, што спачатку атрымаў назву «Форум» (падчас будаўніцтва ў афіцыйных дакументах аб’ект называўся «Пеўчае поле»). Такім чынам, 1988 год стаў знакавым для Віцебска.
Что нового

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ