Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Экономика

У ААТ “Прудзінкі” Верхнядзвінскага раёна пачалі сяўбу азімых

Віктару Зубрыцкаму сяўбу даручаюць не адзін год. І да гэтага калектыў ААТ “Прудзінкі” Верхнядзвінскага раёна ён не падводзіў. Практычна адзін пасеяў рапс, пад які ў гаспадарцы адвялі 500 гектараў, на добрую сотню павялічыўшы плошчу пад ім. Таму некалькі дзён дапамагалі таварышы. Насенне паклалі ў лепшыя, як лічыцца, агратэхнічныя тэрміны.

Пасля рапсу чарга лажыцца ў глебу насенню збожжавых. Ён бы і рады паскорыць тэмпы работы, але надвор’е зноў прымушае ўвесь час быць напагатове, каравуліць пагодлівыя гадзіны.

Сяўбу азімых пачалі ў ААТ “Прудзінкі” ў апошнія дні жніўня. Крыху, як прызнаўся галоўны аграном Віктар Курыкша, ранавата. Але з улікам запланаваных аб’ёмаў ды магчымых збояў па прычыне дажджоў, лічыць, паступілі правільна. Паўтары тысячы гектараў належыць засеяць максімум да 3 – 5 кастрычніка. Зрабіць гэта даручана невялікаму атраду механізатараў. А разагнацца ім не заўсёды дазваляюць умовы. Гаспадарка насенняводчая, мае вопытныя палі, дзе кожны год апрабоўвае 3 – 4 новыя гатункі. Сёлета адна з дзялянак адведзена пад азімы ячмень – яшчэ адно дзіва для хлебаробаў. Не паспелі пасеяць, а ўжо разважаюць, што з навінкі атрымаецца.

Каб укласціся ў тэрміны, кажа галоўны аграном, у дзень належыць засяваць па 80 га, а глебы рыхтаваць не менш за 90 га. Таму на ўзорванні яе задзейнічаны тры трактары, на падрыхтоўцы два агрэгаты, будзе задзейнічана і другая сеялка. У графік работ гаспадарка ўкладваецца. Канвеер дзейнічае ў зададзеным рытме.


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ