Поиск - Категории
Поиск - Контакты
Поиск - Контент
Поиск - Ленты новостей
Поиск - Метки
SP Page Builder - Search

Социум

"Браслаўскія зарніцы" сабралі дзесяткі самадзейных творчых калектываў Беларусі і Расіі

"Браслаўскія зарніцы" у чарговы раз сабралі ў азёрным краі дзясяткі самадзейных калектываў і далі старт летнім песенным фестывалям і святам народнай творчасці на Віцебшчыне.

Большасць іх прыехалі сюды не першы  раз. Былі і тыя, хто толькі сёлета адкрываў для сябе  старэйшае ў краіне свята традыцыйнай культуры. Паколькі пачалося яно напярэдадні Міжнароднага дня абароны дзяцей, то і было прысвечана шчасліваму дзяцінству.

У цэнтры Браслава ўчора шумеў  гарадок з атракцыёнамі, гульнявымі і спартыўнымі пляцоўкамі, сцэнай, дзе на кожны ўзрост былі арганізаваны забавы. Дзятва знаёмілася з тэхнічным аснашчэннем спецыяльных машын МНС, МУС, АСВОДа, праводзіла вопыты, удзельнічала у самых розных віктарынах, вадзіла карагоды з роставымі лялькамі.

Правесці дзень разам з аднагодкамі змаглі хлопчыкі і дзяўчынкі з усяго раёна. Сваіх прадстаўнікоў на свята прывезлі школы і кожная змагла прадэманстраваць таленты сваіх калектываў. Свае надзеі, памкненні маладое пакаленне Браслаўшчыны запісала на аркуш, паклала ў капсулу і закапала ля Цэнтра дзяцей і моладзі з надзеяй, што праз нейкі час яе знойдуць ужо іх паслядоўнікі, каб працягнуць агульныя справы на карысць Айчыны.

Гулянне прадоўжылася вечарам. У раённым цэнтры культуры вялікі канцэрт далі выхаванцы школы мастацтваў. Гэта была іх справаздача дасягненняў у выканаўчым майстэрстве. Лепшыя з лепшых юных талентаў атрымалі права выступіць на сцэне “Зарніц”.

Сёння з раніцы  браслаўчане сустракалі гасцей з Расійскай Федэрацыі - Пскоўскай вобласці, Карэліі, Ульянаўска, беларусаў з Рыгі, і, вядома, творчыя калектывы з іншых гарадоў і раёнаў нашай краіны.

Фестываль адкрыў конкурс  "Браслаўская харавая асамблея", які сёлета праводзіцца ў дзясяты раз і прысвечаны 80-годдзю вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў.

На сцэне раённага Дома культуры за права быць прызнанымі лепшымі выканаўцамі народнай песні сапернічалі 23 хары з Віцебскай, Мінскай, Гродзенскай і Брэсцкай абласцей - усяго каля 500 чалавек.

 Фота аўтара.

 


Подпишись на Витебские Вести в Telegram
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны

Главные новости Витебска и Витебской области. Все права защищены.
При использовании материалов vitvesti.by указание источника и размещение активной ссылки на публикацию обязательны.
Свидетельство о гос.регистрации СМИ №18 от 20 сентября 2019 года

МЫ В СОЦИАЛЬНЫХ СЕТЯХ