Дарагія жыхары вобласці!
Шчыра віншуем вас са святам Божага Нараджэння!
У гэтыя святочныя дні мы па традыцыі звяртаемся да ідэалаў міру, згоды і гуманізму. З Нараджэннем Хрыста звязана памкненне чалавека да братэрскай любові, сямейнага шчасця, служэння ідэям дабра і міласэрнасці.
Атмасфера свята яднае бацькоў і дзяцей, людзей старэйшага і малодшага пакаленняў. Мы будуем планы на будучыню адпаведна вечным хрысціянскім каштоўнасцям.
Няхай святло Каляднай зоркі спрыяе ўзаемапаразуменню паміж людзьмі, дапамагае нам берагчы адзін аднаго, а родны Прыдзвінскі край будзе больш багатым і стабільным.
Жадаем вам здароўя, шчасця, радасці, поспехаў у справах і плёну ў працы!
З павагай
Аляксандр Субоцін, старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта |
Уладзімір Цярэнцьеў, старшыня Віцебскага абласнога Савета дэпутатаў |